Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Аддзел культуры Пінскага гарвыканкама запрашае!

20.02.2023
Аддзел культуры Пінскага гарвыканкама запрашае!

22 лютага ў Пінску пройдзе ІІІ рэгіянальны фестываль-конкурс старадаўняй музыкі “Старажытныя ўзоры”, заснавальнікам якога з’яўляецца аддзел культуры Пінскага гарвыканкама. Арганізатарам конкурсу выступае Пінская дзіцячая школа мастацтваў.

Для ўдзелу ў конкурсе пададзена 99 заявак з Пінска і Пінскага раёна, Столінскага і Іванаўскага раёнаў. Конкурс праходзіць сярод выканаўцаў на фартэпіяна, струнна-смычковых інструментах (скрыпка, віяланчэль), духавых інструментах (флейта, саксафон, кларнэт, труба, барытон-горн), струнна-народных інструментах (цымбалы, домра, балалайка, гітара), народных інструментах (баян, акардэон).

Ацэньваць конкурсныя выступленні будзе кампетэнтнае журы, сярод членаў якога - выкладчыкі Брэсцкага і Баранавіцкага музычных каледжаў, Пінскага каледжа мастацтваў, прадстаўнікі творчых калектываў горада і вобласці. Канкурсанты выканаюць два творы, адзін з якіх - твор эпохі барока ці рэнесансу, другі – на выбар канкурсанта. Конкурсныя праслухоўванні адбудуцца ў дзвюх залах Пінскай дзіцячай школы мастацтваў, зале залах Пінскай дзіцячай школы мастацтваў № 2 і ў зале Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Завершыцца фестываль-конкурс цырымоніяй узнагароджання і гала-канцэртам пераможцаў.

Згодна з умовамі конкурсу, ніжэй прадстаўлены графік конкурсных праслухоўванняў.


афиша 2023 готово.jpgГрафик