Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Дэлегаты ад Піншчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці

06.07.2020

Пінскі веснік

2 лiпеня ў Палацы Рэспублiкi адбыўся ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Магістраль нашага жыцця", прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.



Праграма мерапрыемства была вельмі насычанай і сімвалічнай, і ўвабрала ў сябе ўсё тое, чым могуць і павінны ганарыцца беларусы за гады сваёй незалежнасці.



Вельмі ўразіла выступленне-віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якое стала своеасаблівай прадмовай да беларускага народу напярэдадні важнейшага свята - Дня Незалежнасці нашай краіны.





У святочнай праграме прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады: Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Анжаліка Агурбаш, група "Аўра", заслужаны артыст Аляксандр Саладуха і Вольга Плотнікава з дзецьмі і многія іншыя.