Памер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Звычайная версія сайта
Пошук

Электронныя звароты юрыдычных асоб

ДЛЯ ФIЗIЧНЫХ АСОБ / ДЛЯ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ


Падача электронных зваротаў у Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - https://обращения.бел.

 
У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон) электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў і падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона. 

Прадастаўленне дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўнікам доступу да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна. 

Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 альбо абзацамі другім - пятым пункта 3 артыкула 12 Закона. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца з дапамогай спасылак на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытання. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў. Пры незахаванні дадзеных патрабаванняў электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона. 

,Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ: у гэтым выпадку на электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы.