Памер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Звычайная версія сайта
Пошук

Сектар сацыяльнай абароны

Адрас: 225710, г. Пінск, вул.Кулікава, 29

Загадчык сектарам: Бажко Юліяна Барысаўна

кабінет № 7, тэлефон: 31-61-15

прыёмныя дні:

панядзелак, серада: 8.00-13.00 і  14.00-17.00

аўторак, чацвер, пятніца:  8.00-11.00

Старшы інспектар:

кабінет № 7, тэлефон: 32-24-35

прыёмныя дні:

панядзелак, серада: 8.00-13.00 і 14.00-17.00

аўторак, чацвер, пятніца:  8.00-11.00

Асноўныя задачы сектара:

- прыём дакументаў для разгляду хадайніцтваў аб узнагароджанні Ордэнам Маці шматдзетных маці, якія маюць 5-х і больш дзяцей;

- выдача пасведчанняў, якія прадстаўляюць права на карыстанне льготамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў;

- выдача талонаў на льготны праезд ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў;

- прыём дакументаў для афармлення пенсіянераў і інвалідаў у дамы-інтэрнаты;

- прыём дакументаў для назначэння дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей:

1. дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці;

2. дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці;

3. дапамога па дагляду за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў;

4. штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў;

5. дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў;

6. аднаразовая выплата сем'ям, пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці;

- выдача пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;

- інфармаванне насельніцтва па пытаннях прадстаўлення льгот і назначэння дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, ажыццяўленне сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый насельніцтва шляхам рэалізацыі дзяржаўных сацыяльных праграм.

Фотогалерея
Пра пачатак ажыццяўлення віду эканамічнай дзейнасці Праект SUMCITYNET Грамадскія абмеркаванні На варце закона Праект "Здаровы горад" Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» Указ № 143 "Аб падтрымцы эканомікі" Гуманітарныя праекты