Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

Каля гарадской цэнтральнай бібліятэкі паставілі кветнік-кнігу

10.08.2017

Каля гарадской цэнтральнай бібліятэкі паставілі кветнік-кнігу

Горад рыхтуецца да святкавання 920-годдзя Пінска, і бібліятэка не засталася ў баку. Да таго ж новы кветнік выканалі ў выглядзе кнігі менавіта да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Задумка экспазіцыі належыць дырэктару гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Дзіне Анатольеўне Лагодзіч. З гэтай ідэяй яна звярнулася ў РГА «Белая Русь», офіс якога знаходзіцца ў самой бібліятэцы. Старшыня аб’яднання Віктар Паўлавіч Бруцкі адгукнуўся на просьбу дапамагчы. У выніку зараз кветнік радуе вока гараджан.

Кветнік уляўляе сабой кнігу, на «старонках» якой красуюцца каляровыя жывыя кветкі. Яны быццам запрашаюць зайсці ў бібліятэку, разгарнуць кнігу і акунуцца ў маляўнічы свет чароўных гісторый.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ, "Пінскі веснік"


Возврат к списку



      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь       

 

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы