Памер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Звычайная версія сайта
Пошук

Фінансавае ўпраўленне

Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, 21

тэлефон-факс: 8 (0165) 32-25-24

e-mail: pinsk-gorfo@tut.by

начальнік:

кабінет № 43, тэл. (8-0165) 31-72-70

Прыёмныя дні: сераду 8.00-13.00

Спецыялісты ўпраўлення:

кабінет № 42, тэлефон: 32-34-55

кабінет № 43, тэлефон: 32-25-24

кабінет № 44, тэлефон: 31-71-37

кабінет № 45, тэлефон: 31-66-62

кабінет № 46, тэлефон: 31-63-96

кабінет № 47, тэлефон: 31-71-24

Рэжым работы ўпраўлення:

Панядзелак-пятніца: з 8.00 да 17.00

Абедзенны перапынак:  з 13.00 да 14.00

Выхады: субота, нядзеля

Фінансавае ўпраўленне Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта і падпарадкоўваецца гарвыканкаму і галоўнаму фінансаваму ўпраўленню Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Фінансавае ўпраўленне Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Брэсцкага абласнога і Пінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, распараджэннямі старшыні гарвыканкама, інструкцыямі, загадамі, указаннямі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і галоўнага фінансавага ўпраўлення Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, палажэннем аб упраўленні.

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца:

правядзенне дзяржаўнай фінансавай палітыкі, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў фінансавай сферы дзейнасці горада Пінска і каардынацыя ў гэтай сферы іншых арганізацый у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

распрацоўка ў межах сваёй кампетэнцыі прапаноў па забеспячэнню росту фінансавых рэсурсаў;

кантроль за выкананнем фінансавых інтарэсаў дзяржавы і мясцовых органаў улады.

Упраўленне праводзіць фінансавую дзяржаўную палітыку праз упраўленні і аддзелы гарвыканкама.

Фінансавае ўпраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва бюджэтна-фінансавай сферай ў горадзе Пінску, распрацоўвае і рэалізуе прапановы па ўдасканаленні фінансава-крэдытнага механізму і павелічэнню даходаў бюджэту і пазабюджэтных сродкаў;

арганізуе работу па складанні праекта гарадскога бюджэту, вызначае парадак, тэрміны прадстаўлення  структурнымі падраздзяленнямі гарвыканкама, арганізацыямі разлікаў да праекта бюджэту, а пры неабходнасці - для ўдакладнення бюджэту ў працэсе яго выканання; складае праект гарадскога бюджэту і прадстаўляе яго на разгляд гарвыканкама; па даручэнні гарвыканкама ўносіць праект гарадскога бюджэту на разгляд Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў;

ажыццяўляе выкананне гарадскога бюджэту, плануе і фінансуе выдаткі на ўтрыманне выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый, што фінансуюцца з гарадскога бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

складае роспіс даходаў і выдаткаў, крыніц пакрыцця дэфіцыту і ўстанаўлівае з удзелам адпаведных органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый паквартальнае размеркаванне даходаў і расходаў гарадскога бюджэту, ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляе ўзаемныя разлікі гарадскога бюджэту з абласным бюджэтам;

аналізуе паказчыкі выканання гарадскога бюджэту, а пры неабходнасці карэкціруе іх у зацверджаных межах і з улікам наяўных фінансавых рэсурсаў;

ажыццяўляе сістэматычны кантроль за выкананнем гарадскога бюджэту: за своечасовым і поўным паступленнем даходаў, захаваннем бюджэтнага заканадаўства, у тым ліку за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем сродкаў, што выдзяляюцца з бюджэту па ўсіх напрамках і відах выдаткаў, дзяржаўнымі органамі, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі гарвыканкаму, іншымі арганізацыямі, у межах кампетэнцыі ўстанаўлівае парадак прымянення мер прымусу за парушэнне бюджэтнага заканадаўства;

разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян і юрыдычных асоб (далей - звароты); прымае меры па ўдасканаленні работы, накіраванай на рэалізацыю прынцыпу «адно акно» пры зваротах па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення;

выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Фотогалерея
Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» Гуманітарныя праекты На варце закона Грамадскія абмеркаванні Праект SUMCITYNET Праект "Здаровы горад" Указ № 143 "Аб падтрымцы эканомікі" Пра пачатак ажыццяўлення віду эканамічнай дзейнасці