Памер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Звычайная версія сайта
Пошук

Аддзел культуры

Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, 21

тэлефон / факс: 8 (0 165) 31-72-52

e-mail: kulturapinska@tut.by

Начальнік аддзела:

Спецыяліст: Дзмітрычэнка Яна Рыгораўна

кабінет №37, тэлефон: 31-77-96

Рэжым работы аддзела

Панядзелак-пятніца: з 800 да 1700

Абедзенны перапынак: з 1300 да 1400

Выхадны: субота, нядзеля

Асноўнымі задачамі аддзела культуры з'яўляюцца:

ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры на тэрыторыі горада Пінска, якая забяспечвае рэалізацыю правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на свабоду мастацкай творчасці, удзел у культурным жыцці і карыстанне дасягненнямі культуры, доступ да культурных каштоўнасцей;

распрацоўка гарадскіх праграм і забеспячэнне дзяржаўных гарантый у сферы культуры на тэрыторыі горада, арганізацыя выканання актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях культуры;

забеспячэнне захавання нацыянальнай і гісторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыі горада, якая мае значэнне для народа Беларусі, яго духоўнага і маральнага ўдасканалення, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці;

садзейнічанне развіццю культур нацыянальных меншасцяў на тэрыторыі горада;

павышэнне ролі культурна-асветніцкіх устаноў у эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення, павышэнне культурнага ўзроўню насельніцтва, удасканаленне формаў арганізацыі правядзення вольнага часу, развіццё народнай творчасці і мастацкай самадзейнасці.

Аддзел культуры ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі выконвае наступныя функцыі:

распрацоўвае і ажыццяўляе гарадскія праграмы комплекснага развіцця ў сферы культуры на тэрыторыі горада, далучэння насельніцтва да нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны;

аналізуе стан і прагназуе тэндэнцыі развіцця культуры на тэрыторыі горада;

арганізуе на тэрыторыі горада дзіцячую музычна-эстэтычную і мастацкую адукацыю, садзейнічае папулярызацыі розных відаў мастацтва;

ажыццяўляе меры па выяўленні, уліку, забеспячэнні аховы і зберажэння гісторыка-культурных каштоўнасцяў горада і іх выкарыстання;

вызначае грамадска неабходны комплекс устаноў культуры і мастацтва горада, які гарантуе задавальненне духоўных і эстэтычных патрэбаў насельніцтва;

распрацоўвае рэкамендацыі для падведамных устаноў культуры па напрамках і змесце дзейнасці на аснове прыярытэтаў у развіцці культурнай дзейнасці насельніцтва;

ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю падведамных устаноў культуры, прымае меры па забеспячэнню эфектыўнага выкарыстання і захаванасці замацаванай за імі дзяржаўнай маёмасці;

арганізуе на тэрыторыі горада ва ўстаноўленым парадку правядзенне агульнагарадскіх культурна-масавых мерапрыемстваў, фестываляў, конкурсаў, аглядаў прафесійнага мастацтва і народнай творчасці, святаў, мастацкіх выстаў і іншых мерапрыемстваў, звязаных з паказам i прапагандай дасягненняў культуры і мастацтва;

садзейнічае арганізацыі канцэртна-гастрольнай дзейнасці тэатральна-канцэртных калектываў і індывідуальных выканаўцаў;

стварае ўмовы для развіцця творчасці самадзейных калектываў, аматарскіх аб'яднанняў, народных майстроў;

прымае меры па культурным супрацоўніцтве з іншымі рэгіёнамі вобласці, рэспублікі і міжнародным культурным супрацоўніцтве.

Адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Фотогалерея
Грамадскія абмеркаванні Гуманітарныя праекты На варце закона Пра пачатак ажыццяўлення віду эканамічнай дзейнасці Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» Праект SUMCITYNET Праект "Здаровы горад" Указ № 143 "Аб падтрымцы эканомікі"