Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2020

Паважаныя суайчыннікі!

У гісторыі любой нацыі ёсць падзеі, якія вызначаюць яе лёс, яе будучыню. Для беларусаў гэта дзень вызвалення сталіцы   нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які стаў галоўным святочным днём – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята знітавана пачуццём гонару за сваю краіну і бязмежнай падзякай тым, хто мужна, не шкадуючы свайго жыцця, адстаяў свабоду роднай зямлі. Праз вайну і ліхалецце, праз кроў і слёзы многіх пакаленняў мы разам ішлі да сваёй незалежнасці. Шмат чаго змянілася ў нашым жыцці, нязменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у суверэннай дзяржаве. Беларускі народ адзіны, а яднае яго галоўнае – клопат аб умацаванні Айчыны і якасная праца дзеля дасягнення гэтай мэты.

Пінск – горад са змястоўнай гісторыяй і з людзьмі, якія яе стваралі. Пінчукам зразумелы агульныя вартасці беларусаў: гонар за краіну, жаданне працаваць дзеля яе росквіту, любоў і павага да сваёй зямлі, сям’і, блізкіх. Ад кожнага з нас, ад нашай працы, ініцыятывы, грамадзянскай адказнасці, паважаныя пінчане, залежыць сённяшні дзень і будучае нашага горада, рэгіёна і краіны.

Паважаныя землякі!

У гэты светлы і ўрачысты дзень прыміце самыя цёплыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых дасягненняў на карысць кожнага з вас, нашага горада, нашай роднай зямлі. Няхай і надалей у кожным вашым доме, кожнай сям’і пануюць шчасце, дабрабыт і парадак, а сённяшняе свята зацвердзіць пачуццё гонару за Рэспубліку Беларусь, надасць сілы і ўмацуе нашу стваральную працу ў імя міру, згоды і паразумення! 

Пінскі гарадскі                                                        Пінскі гарадскі

выканаўчы камітэт                                                Савет дэпутатаў

 

Мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

10.00–15.00 – ускладанне кветак да Мемарыяльнага комплексу вызваліцелям;

15.00–17.00 – канцэртная праграма на пляцоўцы каля ДзУК “Пінскі гарадскі Дом культуры”;

15.00–17.00 – канцэртная праграма на пляцоўцы каля ДзУК “Пінскі гарадскі цэнтр культуры і творчасці”;

19.00–21.00 – канцэртная праграма на пінскай пешаходцы (вуліца Леніна);

20.30–22.00 – канцэртная праграма гарадскога духавога аркестра на пляцоўцы ў парку культуры і адпачынку імя Чырванасцяжнай Дняпроўскай флатыліі;

22.55 – патрыятычная акцыя “Праспяваем гімн разам”.

Паважаныя пінчане і госці горада! Запрашаем вас прыняць удзел ва ўсіх святочных мерапрыемствах самастойна з захаваннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя.